Анонсы часопісаў

У кастрычніцкім нумары часопіса «Маладосць» празаік Віктар Варанец распавядзе тры дэтэктыўныя гісторыі з жыцця прайдзісвета Анатоля Сідарэвіча — хлопца харызматычнага ды абаяльнага, здольнага на неверагодныя прыдумкі і бездакорную іх раэлізацыю. І ўсё дзеля таго, каб зарабіць грошай.

 

А празаік Андрэй Сідарэйка ў сваёй сацыяльна-сатырычнай аповесці «Крама-2» настолькі падрабязна вымаляваў тыпажы работнікаў і наведвальнікаў крамы, штодзённыя цяжкасці падчас яе працы, што кожны дакладна знойдзе там сябе, сваёго знаёмага альбо краму, якую часта наведвае. А вось апавяданне Ксеніі Зарэцкай «Мяне там чакаюць» перанясе нас у будучыню — час бяздушных робатаў, якіх канструктары змаглі пазбавіць усіх эмоцыі, акрамя пачуцця кахання…

 

Сярод паэтаў нумара — Міхал Бараноўскі, Васіль Зуёнак, Іван Капыловіч, Віктар Ярац. Упершыню ў «Маладосці» са сваімі вершамі выступяць Максім Крывіч і Дзіяна Трацяк.

 

З № 10 распачалася публікацыя тэкстаў з запісных кніжак Уладзіміра Караткевіча пад агульнай назвай «Адпрацаваць і адваяваць сваё». Чытач пазнаёміцца з запісамі розных гадоў, а таксама вершамі, якія не ўвайшлі ў першыя два тамы Збору твораў. Матэрыял падрыхтаваў Пятро Жаўняровіч.

Нёман №9, 2024
2024-08-27 11:55 Исследователь и библиограф Дмитрий Давидовский вспоминает о своей работе с легендой белорусского библиотечного дела Ниной Ватаци, а так же предлагает читателям познакомиться с ее письмами брату Максим...
Нёман №8, 2024
2024-08-21 15:34 В августовском «Нёмане» читателя ждет дебют. Дмитрий Власко — врач с большим стажем, а его писательская стезя только начинается. Рассказы «Отец», «Волчий всадник» и «Конец весны» богаты колоритом, обр...
Нёман №7, 2024
2024-08-02 15:07 Два новых рассказа Алеся Бадака в переводе Олега Ждана-Пушкина «Портрет» и «Рыжик» приоткрывают непростой душевный мир мужчины.    «Старость — как латаная-перелатаная одежда: на чужих плечах она все...
Нёман №7, 2024
2024-07-25 13:45 Твердость характера композитор Марина Морозова проявляла с детства: могла организовать всех соседских детей играть в Молодую гвардию или убедить директора музыкальной школы, что ей обязательно нужно у...
Нёман №7-9, 2024
2024-07-05 19:37 Новый роман Федора Конева «Благой порыв» воспринимается как увлекательный, мудрый сюжет самой жизни.  Молодежь 1960-х, молодежь 1990-х… Отцы и дети. Интриги, любовь, предательство, надежды, разочарова...